↑Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
↑Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Сяргей Вадзімавіч Гарлуковіч (нар. 18 лістапада1961, в. Баруны, Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць, Беларуская ССР) — савецкі і расійскі футбаліст, абаронца. Алімпійскі чэмпіён 1988 года ў складзе зборнай СССР, трохразовы чэмпіён Расіі ў складзе маскоўскага «Спартака». Пасля завяршэння гульнявой кар’еры — футбольны трэнер.
Вучыўся і рос на Гомельшчыне. Першая каманда, за якую выступаў, — «Гомсельмаш», потым у камандах «Дынама» (Мінск), «Лакаматыў» (Масква), «Спартак-Аланія» (Уладзікаўказ), германскіх «Барусія» (Дортмунд) і «Баер» (Юрдынген), «Спартак» (Масква).
Гарлуковіч Сяргей Вадзімавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2016 год / склад. Г. У. Палубінская.-Ашмяны, 2016. — С. 35.
Гарлуковіч Сяргей Вадзімавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 582. (Спартыўны гонар Ашмяншчыны).