Сяргей Васілевіч Макараў

Футбол
Сяргей Макараў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Васілевіч Макараў
Нарадзіўся 3 кастрычніка 1996(1996-10-03)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Расія
Рост 173 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Акрон
Нумар 6
Маладзёжныя клубы
Расія СКА-Энергія (Хабараўск)
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2017 Расія Лакаматыў (Масква) 0 (0)
2016—2017   Беларусь Мінск 43 (2)
2017—2018 Рэспубліка Кіпр Анартосіс (Фамагуста) 0 (0)
2018 Расія СКА-Хабараўск 3 (0)
2019 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 28 (1)
2020—2022 Расія Ротар (Валгаград) 64 (0)
2022— Расія Акрон (Тальяці) 13 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012—2013 Расія Расія (да 17) 19 (0)
2014—2015 Расія Расія (да 19) 11 (1)
2015—2016 Расія Расія (да 21) 15 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 кастрычніка 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 19 сакавіка 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Макараў (нар. 3 кастрычніка 1996, Някрасаўка, Хабараўскі край) — расійскі футбаліст, паўабаронца тальяцінскага «Акрона».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у родным сяле Някрасаўка, пазней трапіў у структуру хабараўскай «СКА-Энергіі». У 2009 годзе быў заўважаны селекцыянерамі маскоўскага «Лакаматыва» і запрошаны ў каманду. З 2013 года пачаў прыцягвацца да моладзевага складу «чыгуначнікаў». Пазней стаў часам трапляць у заяўку асноўнай каманды, але так і не дэбютаваў за яе.

У лютым 2016 года быў аддадзены ў арэнду беларускаму клубу «Мінск»[2]. Замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы, прыняў удзел ва ўсіх 30 матчах чэмпіянату Беларусі 2016 і дапамог «Мінску» заняць высокае чацвёртае месца. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2016 года вярнуўся ў «Лакаматыў»[3]. Аднак, не маючы магчымасці прабіцца ў аснову маскоўскага клуба, у лютым 2017 года зноў на правах арэнды далучыўся да «Мінска»[4]. У складзе «Мінска» працягваў быць іграком асновы. У чэрвені 2017 года пакінуў беларускі клуб[5].

У жніўні 2017 года пасля прагляду стаў іграком кіпрскага «Анартосіса». Аднак, за асноўную каманду не правёў ніводнага матча, гуляў толькі за моладзевы склад. У студзені 2018 года вярнуўся ў Расію, стаўшы іграком клуба «СКА-Хабараўск». Па заканчэнні сезона 2017/18, па выніках якога хабараўскі клуб страціў месца ў Прэм’ер-лізе, пакінуў клуб.

У студзені 2019 года, пасля паловы сезона без каманды, падпісаў кантракт з беларускім клубам «Іслач»[6]. У складзе беларускай каманды стаў адным з асноўных ігракоў. У снежні 2019 года пакінуў «Іслач» і стаў іграком валгаградскага «Ротара»[7]. У сезоне 2020/21 разам з клубам гуляў у Прэм’ер-лізе.

У чэрвені 2022 года перайшоў у тальяцінскі «Акрон».

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

З 2011 года пачаў выступаць за юнацкую зборную Расіі, складзеную з ігракоў 1996 года нараджэння. Дапамог ёй прайсці ў фінальны турнір чэмпіянату Еўропы 2013, дзе адгуляў без замен усе матчы. У фінальным матчы супраць зборнай Італіі (0:0) забіў вырашальны гол у серыі пенальці (5:4), які прынёс расійскай зборнай перамогу на юнацкім чэмпіянаце Еўропы.

Пазней выступаў за юніёрскую зборную, з якой заваяваў срэбраныя медалі чэмпіянату Еўропы. У 2015—2016 гадах — ігрок моладзевай зборнай Расіі.

  • 01Чэмпіён Пераможца юнацкага чэмпіянату Еўропы: 2013
  • 02Сярэбраны прызёр Срэбраны прызёр юніёрскага чэмпіянату Еўропы: 2015

Зноскі