Сяргей Васільевіч Саседаў | |
---|---|
руск.: Сергей Васильевич Соседов | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | руск.: Сергей Васильевич Соседов |
Род дзейнасці | журналіст, музычны крытык, рэферы, сцэнарыст, рэдактар, тэлевядучы, вядучы |
Дата нараджэння | 23 мая 1968 (56 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Сайт | sosedov.tv |
![]() |
Сяргей Васільевіч Саседаў (руск.: Серге́й Васи́льевич Сосе́дов; нар. 23 мая 1968, Масква, РСФСР, СССР) — расійскі журналіст, музычны крытык, гісторык музыкі, рэдактар, тэлевядучы, сцэнарыст. Член Саюза журналістаў Масквы.
Нарадзіўся 23 мая 1968 года ў Маскве. У 1985 годзе скончыў школу, а ў 1983 годзе — музычную школу (па класе фартэпіяна)[1].
Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў кур’ерам у чыгуначнай газеце «Гудок», дзе і пачаў сваю журналісцкую практыку. Першы матэрыял з’явіўся ў «Гудку» у 1989 годзе — гэта было інтэрв’ю са спявачкай Эдзітай П’ехай[2].
Займаўся самаадукацыяй — у 1984—1993 гадах слухаў лекцыі па тэорыі і гісторыі музыкі ў Маскоўскім музычным вучылішчы і кансерваторыі. У 1988 годзе наведваў рэжысёрскія курсы ў Маскоўскім абласным інстытуце культуры[1].
У 1994—1996 гадах працаваў пазаштатным карэспандэнтам газеты «Российские вести».
У 1996 годзе скончыў газетна-часопіснае аддзяленне факультэта журналістыкі МДУ імя Ламаносаў з чырвоным дыпломам[1].
Стаў вядомым пасля здымак у праграме «Акулы пяра», якая выходзіла на ТВ-6 у 1995—1998 гадах[2]. У 1997 годзе на ТВ-6 прымаў удзел у праекце «Акулы палітпяра».
Супрацоўнічаў з выданнямі «Искус», «Мегаполис—Континент»[3][4].
Са студзеня 1997 па ліпень 1998 года працаваў прэс-менеджарам аддзела эксплуатацыі канцэртнай залы (цяпер «Акадэмічнай») Расійскай акадэміі навук.
Са снежня 1998 па красавік 2000 года быў карэспандэнтам штотыднёвіка «Среда» канцэрна «Вечерняя Москва».
З мая 2000 па май 2001 года — эксперт газетнага аддзела і музычны аглядальнік газеты «Лига наций».
З чэрвеня 2001 года — музычны рэдактар-аглядальнік «Рок Держава».
З верасня 2002 па май 2004 года — аглядальнік штомесячнага музычнага часопіса «Хит-парад».
У якасці запрошанага журналіста-эксперта рэгулярна ўдзельнічаў у рэлігійнай тэлепраграме «Канон» на ТВ-6.
У верасні — лістападзе 2002 года на ДТВ ён выступіў аўтарам сцэнарыя і вядучым некалькіх выпускаў штотыднёвага ток-шоу «Под пресс»[5].
У 2007―2008 гадах ― член журы тэлеконкурсу «Суперстар» на НТВ.
З 2010 па 2015 год быў адным з чатырох суддзяў пеўчага шоу «Х-фактар» на ўкраінскім канале СТБ[6].
З 2020 па 2023 год — член журы праекта «Суперстар! Возвращение» на НТВ.
З верасня 2021 па снежань 2023 года-вядучы ток-шоу «За гранью» на НТВ[7][8].
З кастрычніка 2021 года па студзень 2023 года — член журы праекта X-Фактар Беларусь на тэлеканале «Беларусь 1»[9].
У 2014 годзе падтрымаў анэксію Крыма Расіяй[6]
З 2017 года выступае з праўладнай рыторыкай. Негатыўна адгукаўся пра пратэстны рух у Беларусі, рабіў украінафобскія заявы, вельмі негатыўна адгукаўся пра расіян, якія эмігравалі пасля ўварвання Расіі на Украіну[10].
15 студзеня 2023 года на фоне ўварвання Расіі ва Украіну быў унесены ў санкцыйны Спіс Украіны[11][12] бо ён «выказаўся публічна ў падтрымку так званай „спецаперацыі“ РФ на тэрыторыі Украіны, мяркуе, што Украіна пры падтрымцы краін НАТА і ЗША магла напасці на Расію. Крытыкуе расійскіх зорак, якія выступілі супраць вайны і пакінулі тэрыторыю РФ»[13].
У 2017 годзе пазбавіўся сумы больш за 10 мільёнаў рублёў[14] у цяпер закрытым банке «Югра». З гэтай нагоды выступаў у 2018 годзе на круглых сталах у Дзярждуме (у прыватнасці, у лістападзе) з рэзкай крытыкай Цэнтрабанка, Набіулінай і Пуціна.
Адкрыты гомасексуал[18].