Сяргей Назаравіч Бубка | |
---|---|
укр.: Сергі́й Наза́рович Бу́бка | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Імя пры нараджэнні |
укр.: Сергі́й Наза́рович Бу́бка руск.: Сергей Назарович Бубка |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзіўся |
4 снежня 1963[1][2] (60 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Гады кар’еры | 1981 — 2001 |
Рост | 183 см[7] |
Вага | 80 кг[7] |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сяргей Назаравіч Бубка (укр.: Сергій Назарович Бубка; нар. 4 снежня 1963, Луганск, Украінская ССР) — украінскі спартсмен-лёгкаатлет па скачках з шастом. Першы ў свеце чалавек, які скокнуў вышэй за шэсць метраў.
Заслужаны майстар спорту СССР (1983). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1988, 6-разовы чэмпіён свету (1983, 1987, 1991, 1993, 1995, 1997), чэмпіён Еўропы (1986) і СССР (1984, 1985). Пераможца Кубкаў свету і Еўропы (1985) у скачках з шастом. Сярэбраны прызёр міжнародных спаборніцтваў «Дружба-84».
Валодаў сусветным рэкордам у скачку з шастом ў закрытых памяшканнях (6,15 м) з 1993 па 2014 год (15 лютага 2014 г. рэкорд пабіў Рэно Лавілені). Валодае сусветным рэкордам у скачку з шастом на адкрытых арэнах (6,14 м) з 1994 года.