Поўнае імя | Сяргей Пятровіч Кавальчук | ||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
16 снежня 1973[1] (50 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Сяргей Кавальчук (нар. 16 снежня 1973, Брэст) — беларускі футбаліст і трэнер. Вядомы па працы ў брэсцкім «Дынама», дзе правёў 26 гадоў, спачатку ў якасці футбаліста, а пасля на розных трэнерскіх і адміністрацыйных пазіцыях.
Гуляў за клуб «Брэстбытхім», які пазней быў перайменаваны ў «Кобрын». З 1996 года ў складзе брэсцкага «Дынама», дзе і завяршыў ігравую кар’еру ў 2004 годзе.
У 1997 годзе скончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт.
У 2005 годзе перайшоў на трэнерскую працу ў брэсцкім клубе. У 2011 годзе стаў галоўным трэнерам «Дынама» (у 2012 годзе клуб атрымаў новую назву — «Брэст»). У ліпені 2012 года пакінуў пасаду галоўнага трэнера, але застаўся працаваць у клубе ў якасці старшага трэнера[2]. У лютым 2013 года стаў галоўным трэнерам дубля. 24 верасня 2013 года зноў быў прызначаны галоўным трэнерам «Дынама-Брэст»[3].
Застаўся ў камандзе ў пачатку 2016 года, калі з-за фінансавых праблем клуб пакінула большасць ігракоў асновы. Па заканчэнні сезона 2016, ужо пасля прыходу ў «Дынама» замежных інвестараў, перайшоў на пасаду спартыўнага дырэктара клуба[4].
У маі 2018 года, пасля адстаўкі чэшскага спецыяліста Радаслава Латала, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера каманды[5]. У гэтай якасці 19 мая выйграў Кубак Беларусі 2018, калі ў фінальным матчы «Дынама» перамагло БАТЭ з лікам 3:2. У чэрвені 2018 года саступіў пасаду галоўнага трэнера Аляксею Шпілеўскаму[6].
31 снежня 2019 года было абвешчана, што ў новым сезоне Кавальчук зноў стане галоўным трэнерам «Дынама»[7]. Застаўся на пасадзе і ў 2021 годзе, калі клуб пакінулі інвестары і ён быў перададзены гораду, з-за чаго амаль цалкам абнавіўся склад. Пасля няўдалага пачатку сезона 2022 (4 ачкі пасля 9 тураў) у маі 2022 года пакінуў пасаду галоўнага трэнера[8].
У кастрычніку 2022 года вярнуўся ў «Дынама», узначаліўшы дубль клуба[9]. Пакінуў пасаду галоўнага трэнера дубля ў сакавіку 2023 года[10].
У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[11].