Сяргей Пятровіч Лаўрэнаў | |
---|---|
Род дзейнасці | цяжкаатлет |
Дата нараджэння | 16 жніўня 1972 (52 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
Сяргей Пятровіч Лаўрэнаў (нар.1 лютага 1972, Віцебск) — беларускі спартсмен. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.
У 2002 годзе скончыў Віцебскае вучылішча алімпійскага рэзерву.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы 1992 года, пераможца этапу Кубка свету 1993 года. На чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы 1999 года Сяргей Лаўрэнаў заняў 6 месца. Чэмпіён Еўропы 2000 года. Бронзавы прызёр XXVII летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года. Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы 2004 года. На XXVIII летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Сяргей Лаўрэнаў заняў 6 месца.