Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
13 кастрычніка 1965[1] |
|||||||||||||||||||||||||||
Памёр |
26 верасня 2021[2] (55 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | ||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 1,76 м | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападаючы | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
Сяргей Рыгоравіч Герасімец (13 кастрычніка 1965, Кіеў — 26 верасня 2021) — украінскі, беларускі і расійскі футбаліст, нападнік; трэнер па футболе. Майстар спорту СССР (1986). Футбаліст года Беларусі (1993).
Нарадзіўся 13 кастрычніка 1965 года ў Кіеве. Пачынаў спартыўную кар'еру ў мясцовым «Дынама». Быў таксама гульцом данецкага «Шахцёра», мінскага «Дынама», «Зеніта», іншых клубаў. Завяршыў кар'еру футбаліста ў 2002 годзе ў беларускім клубе «Тарпеда-МАЗ». Далей працаваў трэнерам у дробных расійскіх футбольных клубах.
Пасля распаду СССР стаў гульцом зборнай Беларусі па футболе, правёў у складзе каманды 25 гульняў, у якіх забіў 7 мячоў. Асабліва запомніўся пераможны гол у гульні з Нідэрландамі ў адборачным матчы да чэмпіянату Еўропы, забіты ў чэрвені 1995 года[3].
Памёр 26 верасня 2021 года[4].