Сяргей Юр’евіч Юрскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 сакавіка 1935[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 лютага 2019[2] (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Zinaida Sharko[d] і Natalya Tenyakova[d] |
Дзеці | Dar'ya Sergeevna Yurskaya[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | акцёр, тэатральны рэжысёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, драматург, паэт, рэжысёр, пісьменнік, перакладчык, выкладчык |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0951084 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сяргей Юр’евіч Юрскі (16 сакавіка 1935 — 8 лютага 2019[3]) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр, сцэнарыст. Народны артыст РСФСР (1987).
Нарадзіўся ў Ленінградзе 16 сакавіка 1935 года ў сям’і Юрыя Юрскага, які быў мастацкім кіраўніком Маскоўскага цырка на Цвятным бульвары, кіраваў Ленканцэртам. Маці — Яўгенія Міхайлаўна Юрская-Раманава — была музычным педагогам. Вучыўся на юрыдычным факультэце Ленінградскага універсітэта імя А. А. Жданава.
У 1955 годзе, пасля трэцяга курса юрфаку, паступіў на акцёрскі факультэт Ленінградскага тэатральнага інстытута імя А. М. Астроўскага (курс Л. Ф. Макар’ева). Ужо пасля заканчэння другога курса быў прыняты ў Вялікі драматычны тэатр імя М. Горкага.
З 1957 года — акцёр БДТ імя М. Горкага ў Ленінградзе.
Стаў шырока вядомы пасля фільма «Рэспубліка ШКІД».