Сярэдзінны хрыбет | |
---|---|
56° пн. ш. 158° у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Камчацкі край |
Даўжыня | 1 200 км |
Шырыня | да 120 км |
Найвышэйшая вяршыня | Ічынская Сопка |
Вышыня | 3621 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сярэ́дзінны хрыбет, Заходні хрыбет[1] (руск.: Срединный хребет, Западный хребет[2][3]) — горны хрыбет у Камчацкім краі Расіі, галоўны водападзельны хрыбет паўвострава Камчатка.
Даўжыня хрыбта каля 1200 км, шырыня да 120 км. Найвышэйшы пункт — вулкан Ічынская Сопка (3621 м). З’яўляецца сістэмай ланцугоў вулканаў, лававых плато, асобных горных масіваў і ізаляваных гор, пакрытых ледавікамі (плошча 866 км²[2][3]). Складзены з крышталічных сланцаў, гнейсаў, пясчанікаў і вулканічных парод. Вылучаюцца хрыбты Малкінскі, Казырэўскі, Быстрынскі. У ніжняй частцы схілаў лясы каменнай бярозы, вольхавага сланіку і кедравага сланіку, вышэй — горная тундра.