Сярэдні Захад

Штаты Сярэдняга Захаду па вызначэнні Бюро перапісаў ЗША
Чатыры асноўных рэгіёна ЗША (выдзелены розным колерам), уключаючы дзевяць драбнейшых рэгіёнаў (выдзелена рознымі адценнямі).

Сярэдні Захад ЗША (англ.: Midwestern United States, у ЗША прыняты тэрмін проста Сярэдні Захад, англ.: Midwest) — адзін з чатырох геаграфічных рэгіёнаў, на якія падраздзяляюцца ЗША ў адпаведнасці з Бюро перапісу ЗША.

Рэгіён складаецца з дванаццаці штатаў у цэнтральнай і паўночна-усходняй частцы ЗША: Ілінойс, Індыяна, Аёва, Канзас, Мічыган, Мінесота, Місуры, Небраска, Паўночная Дакота, Агая, Паўднёвая Дакота і Вісконсін[1].

Па стане на 1.7.2007, Бюро перапісу ацэньвае насельніцтва Сярэдняга Захаду ў 66 млн 388,8 тыс. чал., 22 % насельніцтвы краіны. Плошча Сярэдняга Захаду 2 млн 128 тыс. кв. км, 21,6 % плошчы ўсёй краіны.

На тэрыторыі Сярэдняга Захаду размешчаны Геаграфічны цэнтр ЗША і сярэдні пункт пражывання насельніцтва ЗША. Бюро перапісу ЗША падраздзяляе гэты рэгіён на Паўночна-Усходнія штаты Сярэдняга Захаду ЗША (фактычна гэта раён Вялікіх азёр) і Паўночна-Заходнія штаты Сярэдняга Захаду ЗША.

Найбуйнейшыя гарады і гарадскія акругі Сярэдняга Захаду

[правіць | правіць зыходнік]
Чыкага — найбуйнейшы горад Сярэдняга Захаду
Дэтройт — аўтамабільная сталіца ЗША, другі па велічыні горад Сярэдняга Захаду. Від уначы з боку ракі Дэтройт з канадскага горада Віндзар

Найбуйнейшым горадам у рэгіёне з'яўляецца Чыкага, наступныя па велічыні — Дэтройт і Індыянапаліс. Самым старым горадам на Сярэднім Захадзе з'яўляецца Су Сент-Мэры, заснаваны французскімі місіянерамі і даследчыкамі ў 1668.

10 найбуйнейшых гарадоў Сярэдняга Захаду
Месца Горад Штат Колькасць насельніцтва
(перапіс 2000 г.)[2]
1 Чыкага Ілінойс 2,896,016
2 Дэтройт Мічыган 951,270
3 Індыянапаліс Індыяна 781,870
4 Калумбус Агая 711,470
5 Мілуокі Вісконсін 596,974
6 Кліўленд Агая 478,403
7 Канзас Сіці Місуры 441,545
8 Амаха Небраска 390,007
9 Мінеапаліс Мінесота 382,618
10 Сент-Луіс Місуры 348,149
Гарадская акруга (горад з прыгарадамі) (англ.: City area)
Месца Гарадская акруга Штаты, які ўваходзіць у гэту акругу Колькасць насельніцтва
(перапіс 2000 г.)
1 Чыкага Ілінойс-Індыяна 8,307,904
2 Дэтройт Мічыган 3,903,377
3 Мінеапаліс-Сент-Пол Мінесота 2,388,593
4 Сент-Луіс Місуры-Ілінойс 2,077,662
5 Кліўленд Агая 1,786,647
6 Цынцынаці Агая-Кентукі-Індыяна 1,503,262
7 Канзас-Сіці Місуры-Канзас 1,361,744
8 Мілуокі Вісконсін 1,308,913
9 Індыянапаліс Індыяна 1,287,919
10 Калумбус Агая 1,133,193
Гарадская агламерацыя (англ.: Metro area)
Месца Назва гарадской агламерацыі Штаты, якія ўваходзяць у агламерацыю Колькасць насельніцтва
(перапіс 2000 г.)[3]
1 Чыкагская агламерацыя Ілінойс-Індыяна-Вісконсін 9,098,316
2 Дэтройтская агламерацыя Мічыган 4,452,557
3 Агламерацыя Мінеапаліс — Сент-Пол Мінесота-Вісконсін 2,968,806
4 Вялікі Сент-Луіс Місуры-Ілінойс 2,698,687
5 Вялікі Кліўленд Агая 2,148,143
6 Агламерацыя Цынцынаці-Паўночны Кентукі Агая-Кентукі-Індыяна 2,009,632
7 Метраполія Канзас Сіці Місуры-Канзас 1,836,038
8 Метраполія Калумбус Агая 1,612,694
9 Метраполія Індыянапаліс Індыяна 1,525,104
10 Агламерацыя Мілуокі-Расін-Вукеша (англ.: Milwaukee-Racine-Waukesha Metropolitan Area) Вісконсін 1,500,741

Зноскі