Сёмы сын![]() | |
---|---|
англ.: The Seventh Son | |
![]() | |
Жанр | фэнтэзійны фільм[5][6], прыгодніцкі фільм[5][6] і экранізацыя рамана[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар |
Бэзіл Іванік Томас Тул Лаянел Уігрэм |
Сцэнарыст |
Раман: Джозеф Дылейні Сюжэт: Мэт Грынберг Сцэнарый: Чарлз Лівіт Стывен Найт |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія |
Universal Pictures Legendary Pictures |
Працягласць | 102 хв. |
Бюджэт | 120 млн. $ |
Зборы | 60 500 000 $[1] |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 5 сакавіка 2015[2], 25 снежня 2014[3][4] і 2014 |
IMDb | ID 1121096 |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
![]() |
«Сёмы сын» (англ.: Seventh Son) — фэнтэзійны фільм рэжысёра Сяргея Бадрова-старэйшага[9] па матывах рамана Джозефа Дылейні «Вучань ведзьмака» — першага з серыі «The Wardstone Chronicles». У галоўных ролях — Бен Барнс, Джэф Брыджэс і Джуліяна Мур. Прэм’ера адбылася 17 снежня 2014 года ў Францыі[10].
У часы далёкага мінулага было вызвалена зло, якое распаліла вайну паміж звышнатуральнымі сіламі і чалавецтвам. Майстар Грэгары (Джэф Брыджэс) — вядзьмак, які зняволіў злую магутную ведзьму Маці Малкін (Джуліяна Мур) дзясяткі гадоў назад. Але цяпер яна збегла і жадае адпомсціць. Сабраўшы сваіх паслядоўнікаў, Маці Малкін рыхтуецца абрынуць свой страшны гнеў на ўвесь свет. Толькі адно стаіць на яе шляху: Майстар Грэгары.
На смяротнай сустрэчы Грэгары сутыкаецца твар у твар са злом, якое, як ён заўсёды баяўся, калі-небудзь вернецца. Цяпер у яго ёсць час толькі да наступнай поўні, каб зрабіць тое, на што звычайна патрэбны гады: навучыць новага вучня Тома Уорда (Бен Барнс) — сёмага сына ваяваць з цёмнай магіяй, якая адрозніваецца ад любой іншай. Адзіная надзея чалавецтва ўскладзена на сёмага сына сёмага сына[11].
Здымкі пачаліся 19 сакавіка 2012 года і праходзілі ў Ванкуверы і Лос-Анджэлесе[19][20].
На ролю Тома Уорда разглядаліся Алекс Петыфер, Шайла Фернандэс, Сэм Клафлін, Калеб Лэндры Джонс і Джэймс Фрэшвіл[13][21][22]. Прэтэндэнткамі на ролю Эліс былі Джэніфер Лоўрэнс, Дыяна Агран, Імаджэн Путс і Фелісіці Джонс[21][22].