Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Сібірскі нацыяналізм - нацыянальны рух сібірскага народу за сваю свабоду. Мае два этапы: абласніцтва і неаабласніцтва.
Некаторыя ідэолагі сібірскага нацыяналізму не лічаць сібіракоў асобнай нацыяй, а толькі разнавіднасцю рускіх, але любы сібірскі нацыяналіст выступае за адасабленне Сібіры як асобнай краіны, у складзе Расіі або ў якасці асобнай дзяржавы.
Як піша лідар абласніцкай групы ААС (Абласніцкая альтэрнатыва Сібіры) іркуцкі журналіст Кулехаў у сваім артыкуле "Маніфест абласніцтва", "Сібір не проста набор «рэгіёнаў», як, напрыклад, вобласці Калужская і Разанская, Смаленская і Цвярская. Сібір – гэта асобная краіна, адрозная ад іншых краін і рэгіёнаў гісторыя і культура. Гэта распаўсюджваецца не толькі на «карэнных» насельнікаў краіны – гэтак жа справядліва гэтае сцвярджэнне і для «рускамоўных» сібіракоў. Можна сцвярджаць, што ў Сібіры склалася або складваецца адмысловая сібірская нацыя, са сваёй культурай, роднаснай, вядома, культуры рускай, але яна змяшчае ў сабе істотныя адрозненні ад культуры, скажам, маскалёў або смалянаў. Гэта ўжо само па сабе можа быць падставай для разгляду пытання аб аўтаноміі Сібіры ў цэлым або ўзятай па буйных рэгіёнах (Заходняя – Усходняя – Далёкі Усход)"[1].
Больш падрабязна можна вылучыць наступныя этапы ў развіцці сібірскага нацыяналізму:
Этапы 1-4 - гэта абласніцтва, а этапы 5-6 - неаабласніцтва.