Горад
| ||||||||||||
Сіва́с[1] (ранейшыя назвы: Себастыя[1], Севастыя Кападакійская, Кабіра[1], Дыяспаліс[1]; турэцк.: Sivas, лац.: Sebastia, Sebastea, Sebasteia, грэч. Σεβάστεια) — горад у Турцыі, цэнтр правінцыі Сівас у цэнтральнай Анатоліі. Насельніцтва 297 тыс. чал. (2007).
Заснаваны ў I стагоддзі да н.э., быў рымскім фарпостам у гэтым рэгіёне. Доўгі час належаў Візантыі. Пасля Бітвы пры Манцыкерце ў 1071 адышоў сельджукам. З 1408 належаў асманскім туркам.
У 1919 годзе ў горадзе пад кіраўніцтвам Мустафы Кемаля адбыўся кангрэс анаталійскіх дэлегатаў, які стаў істотным пунктам ва ўтварэнні Турэцкай Рэспублікі.
|