Шматгадоваятравяністая расліна вышынёй 10—40 см. Утварае густыя дзярніны. Сцёблы цвёрдыя, без вузлоў. Лісце шчацінкападобнае, шызавата-зялёнае, шурпатае. Адмерлае лісце захоўваецца некалькі гадоў і ўтварае светлую «грыву» вакол жывых парасткаў (адсюль назва). Суквецце — аднабокі колас з сядзячымі аднакветнымі каласкамі. Плод — зярняўка.
Пашыраны ў цёплаўмераным поясе Еўразіі. Заносны ў Паўночную Амерыку. На тэрыторыі Беларусі трапляецца на лясных пясчаных палянах, на ўскрайках балот, часам утварае лугі.
Кармавая расліна нізкай якасці, выкарыстоўваецца для ўмацавання пяскоў і як дэкаратыўная.
Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 264. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.(руск.)