Сігмападобная кішка

Сігмападобная кішка
Лацінская назва colon sigmoideum
Сістэма Тоўстая кішка

Сігмападобная кішка (лац.: colon sigmoideum) — ніжняя частка абадковай кішкі, пераходзячая ў прамую кішку.

Сігмападобная кішка пачынаецца ў вобласці верхняй апертуры малога таза і накіроўваецца папярочна направа спераду ад крыжа  (руск.). Далей сігмападобная кішка робіць разварот налева, затым, дасягаючы сярэдняй лініі, накіроўваецца дадолу і на ўзроўні S3 пераходзіць у прамую кішку  (руск.). Назву «сігмападобная» гэтая кішка атрымала ў сувязі са сваім S-падобным ходам.