Сігнал Ідуна Парк | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва |
ням.: Signal Iduna Park ням.: Westfalenstadion |
Архітэктар | Architekt Ralf Schulte-Ladbeck[d] |
Уладальнік | Барусія Дортмунд |
Хатняя каманда | Барусія Дортмунд |
Умяшчальнасць | 81 359 |
Сайт | signal-iduna-park.de |
![]() |
«Сігнал Іду́на Парк» (ням.: Signal Iduna Park); падчас матчаў турніраў пад эгідай УЕФА і ФІФА — BVB-Stadion, да 2005 года — Вестфаленштадыён (ням.: Westfalenstadion) — футбольны стадыён у Дортмундзе. Хатняя арэна мясцовай «Барусіі». У 2001 годзе стадыён прыняў адзін з самых дзейсных фіналаў у гісторыі еўракубкаў — фінал Кубка УЕФА паміж «Ліверпулем» і «Алавесам» (5:4).
Стадыён быў пабудаваны ў 1971—1974 гг. для чэмпіянату свету па футболе і ўмяшчаў 54 тыс. гледачоў. Першай гульнёй на стадыёне быў таварыскі матч паміж дортмундскай «Барусіяй» і «Шальке 04» (0:3). Пачынаючы з сезона 1974/75 «Барусія» выкарыстоўвала яго ў якасці хатняга стадыёна.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |