Славутасць | |
Сіднейская тэлевежа | |
---|---|
33°52′13″ пд. ш. 151°12′32″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Donald Crone[d] |
Дата заснавання | 1981 |
Вышыня | 306 м[1] |
Сайт | sydneytowereye.com.au (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сіднейская тэлевежа (вядомая таксама як AMP Tower або Centrepoint Tower) — самае высокае ў Сіднеі і другое па вышыні ў Аўстраліі пасля Q1 у Голд-Косце будынак, гіпербалоідная канструкцыя. Таксама гэта другі па вышыні будынак у Паўднёвым паўшар’і (самы высокі — Sky Tower у Оклендзе, Новая Зеландыя). Але ў той жа час галоўная назіральная пляцоўка на Сіднейскай тэлевежы знаходзіцца больш чым на 50 метраў вышэй, чым у Оклендскай Sky Tower. Сіднейская тэлевежа з’яўляецца членам Сусветнай федэрацыі вышынных веж.
Вышыня вежы — 305 метраў (1001 фут). Самы верхні паверх размяшчаецца на вышыні ў 260 метраў. Будынак спраектаваны ў 1970 годзе, будаваўся ў перыяд з 1975 па 1981 гады. Сума, выдаткаваная на будаўніцтва будынка — 36 мільёнаў аўстралійскіх долараў. Галоўны архітэктар будынка — Дональд Крон.