Сікст IV (лац.: Sixtus PP. IV; свецкае імя: Франчэска дэла Роверэ, італ. Francesco della Rovere; 21 ліпеня 1414 — 12 жніўня 1484) — Папа Рымскі з 9 жніўня 1471 па 12 жніўня 1484 года.
Вядомы сваімі горадабудаўнічымі праектамі, што ўключалі ўзвядзенне новых касцёлаў і мастоў, такіх як, напрыклад, Санта-Марыя-дэль-Попала і Понтэ-Сісто, але, перш за ўсё, яго імя звязана з будаўніцтвам славутай Сікстынскай капэлы[3].