Гістарычная дзяржава | |||
Сіла | |||
---|---|---|---|
кар.: 신라 кар.: 사로[1] кар.: 사라[1] кар.: 서나[1] кар.: 서나벌[1] кар.: 서야[1] кар.: 서야벌[1] кар.: 서라[1] кар.: 서라벌[1] кар.: 서벌[1] | |||
|
|||
![]() |
|||
57 да н.э. — 892
|
|||
Сталіца | |||
Афіцыйная мова | Sillan[d], вэньянь і Old Korean[d] | ||
Рэлігія | Mahāyāna[d] | ||
Плошча |
|
||
Форма кіравання | манархія | ||
![]() |
Сі́ла[2] (кар.: 신라, [ɕilːa]) — адна з трох першапачатковых карэйскіх дзяржаў (Кагуро, Пэкчэ і Сіла) у I ст. да н.э. — VII ст. н.э., у VII—IX ст. першая агульнакарэйская дзяржава.
Спачатку займала паўднёвы захад Карэйскага паўвострава. Паводле летапісных паказанняў, заснавана ў 57 да н.э., хаця першыя звесткі пра Сіла адносяцца да III ст., калі яна ўяўляла саюз паўночна-заходніх карэйскіх плямён. Як дзяржава аформілася да пачатка VI стагоддзя. У 503 годзе правіцель (марыпкан) Чыджын (500—514) прыняў тытул цара (вана), а дзяржава — назву Сіла.
Сіла фарміравалася пад моцным уплывам кітайскай культуры і канфуцыянства. У VI стагоддзі дзяржаўнай рэлігіяй стаў будызм. Сумесна з войскамі кітайскай дынастыі Тан Сіла ў 660 годзе разбіла Пэкчэ, у 668 г. — Кагуро, потым выгнала з Карэі былых саюзнікаў — кітайцаў.
У VII — пачатку IX стагоддзя ў час росквіту Сілы як агульнакарэйскай дзяржавы сфарміравалася карэйская народнасць.
З сярэдзіны IX стагоддзя Сіла пачала занепадаць і ў канцы IX стагоддзя распалася на асобныя дзяржавы.