Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Сілвіу Мендыс Кампус Жуніяр | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
12 красавіка 1974[1][2] (50 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Бразілія Іспанія |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 173 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 66 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра каманду | ||||||||||||||||||||||||||||
Каманда | Албанія | |||||||||||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сі́лвіу Ме́ндыс Ка́мпус Жу́ніяр[3] (парт.: Sylvio Mendes Campos Júnior; нар. 12 красавіка 1974, Сан-Паўлу), больш вядомы як Сілві́нью[4] (Sylvinho) — бразільскі прафесійны футбаліст (левы абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Албаніі.
Пачаў сваю прафесійную кар’еру ў 1994 годзе ў бразільскім клубе «Карынтыянс», у складзе якога стаў двойчы чэмпіёнам краіны. У 1999 годзе ён перайшоў у англійскі «Арсенал», за які выступаў 2 гады; першы сезон адыграў у асноўным складзе, у другім жа саступіў месца ў асноўным складзе Эшлі Коўлу, пасля чаго ў 2001 годзе перайшоў у «Сельту» з Віга. Адыграўшы ў «Сельце» 3 гады, у 2004 годзе ён перайшоў у «Барселону». Выступаючы за «Барсу», ён выйграў два чэмпіянаты Іспаніі, Суперкубак Іспаніі і дзве Лігі чэмпіёнаў. 24 жніўня 2009 года на правах свабоднага агента перайшоў у «Манчэстэр Сіці», падпісаўшы з «гараджанамі» аднагадовы кантракт[5].
У зборнай Бразіліі Сілвінью дэбютаваў у 1997 годзе ў гульні з расійскай зборнай. За нацыянальную каманду Сілвінью правёў 6 матчаў.
Сілвінью мае іспанскі пашпарт, атрыманы ў 2004 годзе пасля трох гадоў пражывання ў гэтай краіне.
9 ліпеня 2011 года Сілвінью завяршыў футбольную кар’еру[6]. За ўсю кар’еру правёў 380 матчаў, забіў 25 мячоў.
З 2011 года працаваў асістэнтам галоўнага трэнера ў бразільскіх клубах, італьянскім «Інтэрнацыянале», нацыянальнай зборнай Бразіліі. У маі 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам французскага «Ліёна»[7], быў звольнены з каманды ў кастрычніку таго ж года з-за незадавальняючых вынікаў.
У маі 2021 года ўзначаліў «Карынтыянс», быў звольнены ў лютым 2022 года. У студзені 2023 года стаў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Албаніі.