Сілезскі этналект

Сілезскі этналект
Саманазва ślůnsko godka
ślōnskŏ gŏdka
Краіны Польшчы, Чэхіі, Германіі, ЗША і іншых краінах
Рэгіёны
Афіцыйны статус непрызнаная
Агульная колькасць носьбітаў каля 1,25 мільёна
Класіфікацыя

Індаеўрапейская

Славянская
Заходнеславянская
Сілезскі этналект
Пісьменнасць лацінскае пісьмо
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2
ISO 639-3 szl
Ethnologue szl
LINGUIST List pol-upp
ELCat 8349
IETF szl
Glottolog sile1253
Вікіпедыя на гэтай мове

Сілезскі этналект (па-сілезску: ślůnsko godka, ślōnskŏ gŏdka, польск.: etnolekt śląski) разглядаецца як дыялект польскай мовы альбо як асобная заходнеславянская мова, блізкая да польскай і, у меншай ступені, чэшскай моў, з моцным лексічным германскім адстратам. Паводле каталога Ethnologue, гэта верхне-сілезскі дыялект польскай мовы, на якім размаўляюць польскія сілезцы з Верхняй Сілезіі.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Большасць карыстальнікаў гэтага этналекта насяляюць Верхнюю Сілезію, падзеленую на дзве часткі — паўднёва-заходнюю частку Польшчы і паўночна-ўсходнюю частку Чэхіі. У цяперашні час па-сілезску размаўляюць на тэрыторыі паміж гістарычнай мяжою Сілезіі на ўсходзе і лініяй, праведзенай праз Сыцаў і Пруднік на захадзе, а таксама і ў іншых месцах.

Па выніках апошняга перапісу насельніцтва, праведзенага ў Польшчы (2002), прыблізна 70000 чалавек назвалі сілезскую мову роднай, а таксама прыблізна 170 тыс. чалавек назваліся сілезцамі па нацыянальнасці. Наогул, агульная колькасць носьбітаў гэтага этналекта (большасць з каторых не вызнае яе за асобную мову) перавышае два мільёны чалавек. Таксама налічваецца каля ста тысяч сілезскамоўных (цешынска-сілезскамоўных), якія жывуць у Чэхіі; Цешынска-сілезскі дыялект шырока распаўсюджаны і на тэрыторыі Польшчы, у Цешынскай Сілезіі. 10878 чалавек з Чэхіі лічаць сябе сілезцамі па нацыянальнасці. Акрамя Польшчы і Чэхіі, на сілезскім этналекце размаўляюць і ў другіх краінах[дзе?].

Пытанне самастойнасці мовы

[правіць | правіць зыходнік]

Пункты гледжання на гэтае пытанне ў розных даследчыкаў кардынальна розняцца. Гэтае пытанне стаіць і перад шэраговымі карыстальнікамі этналекта, пры тым што частка носьбітаў вызнаюць сябе сілезцамі і прызнаюць існаванне «сілезскай мовы», што адрозніваецца ад польскай. Аднак адзінага стандарту мовы не існуе. Статусу рэгіянальнай мовы ў Польшчы сілезская не мае.

Калі лічыць сілезскую асобнай мовай, то трэба прызнаць яе блізкую сувязь з польскай і, у меншай ступені, чэшскай, з уплывам нямецкай.

Спробы адкрыць Вікіпедыю на сілезскім этналекце спачатку не задаволілі, але 23 мая 2008 года згоду на адкрыццё сілезскай Вікіпедыі атрымалі і 26 мая з’явіўся дамен szl.wikipedia.org.

Прапанаваны сілезскі алфавіт заснаваны на лацінскім з выкарыстаннем дыякрытыкаў: акута, гравіса, карона, кружка, умлаута і трэмы. Стандартнае кадаванне знакаў для сілезскага алфавіта — ISO 8859-2 (Latin-2).

I. Складзены з 32 літар:

A, B, C, Ć, Č, D, E, F, G, H, I, J, K, L, M, N, Ń, O, P, R, Ř, S, Ś, Š, T, U, Ů, W, Y, Z, Ź, Ž.

Таксама ўлучае чатыры дыграфы: Dz, , , Ch

II.Складзены з 37 літар:

A, B, C, Ć, Č, D, E, È, F, G, H, I, Ì, J, K, L, Ł, M, N, Ń, O, Ò, Ô, P, R, Ř, S, Ś, Š, T, U, W, Y, , Z, Ź, Ž.

Таксама ўлучае чатыры дыграфы: Dz, , , Ch

III. Складзены з 32 літар: A, B, C, Ć, Č, D, E, Ë, F, G, H, I, J, K, L, M, N, Ń, O, P, R, Ř, S, Ś, Š, T, U, Ü, W, Y, Z, Ź, Ž.

Прыклад тэксту

[правіць | правіць зыходнік]

Вось прыклад вершаванкі на сілезскім этналекце:

Pjerůn

Jasny pjerůn strzylůł z ńeba –

Zaroz śe przeżegnać trzeba.


Пераклад на беларускую мову:

Пярун

Ясны пярун стрэліў з неба -

Адразу перажагнацца трэба.

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
на сілезскім этналекце