Сільвія Плат | |
---|---|
англ.: Sylvia Plath | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Victoria Lucas[1] |
Дата нараджэння | 27 кастрычніка 1932[2][3][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 11 лютага 1963[2][3][…] (30 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Otto Plath[d] |
Маці | Aurelia Plath[d] |
Муж | Ted Hughes[d] |
Дзеці | Frieda Hughes[d] і Nicholas Hughes[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка, пісьменніца, раманіст, эсэістка, аўтабіёграф, аўтар дзённіка, дзіцячая пісьменніца |
Жанр | спавядальная паэзія[d] |
Мова твораў | англійская |
Прэміі |
Glascock Prize[d] (1955) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сільвія Плат (англ.: Sylvia Plath; 27 кастрычніка 1932 — 11 лютага 1963) — амерыканская паэтэса і пісьменніца, якая лічыцца адной з заснавальніц жанру «спавядальнай паэзіі» ў англамоўнай літаратуры.
Сільвія Плат была жонкаю брытанскага паэта Тэда Х'юза. Шлюб быў не толькі саюзам закаханых, але і творчым тандэмам, дзе вядучую ролю іграў Х'юз, а Плат забяспечвала яму магчымасць тварыць. Адносіны Плат і Х'юза скончыліся трагедыяй — на пачатку 1963 года, хварэючы на цяжкую дэпрэсію, Сільвія зрабіла сабе смерць. У яе засталося двое дзяцей. Пасля смерці жонкі Х'юз заснаваў Estate of Sylvia Plath, які распараджаўся правамі на літаратурную спадчыну паэткі.
Пры жыцці Плат выйшаў толькі паэтычны зборнік «Калос» (The Colossus & Other Poems, Лондан, 1960) і паўаўтабіяграфічны раман «Пад шкляным каўпаком» (1963). У 1965 годзе быў апублікаваны зборнік «Арыэль», які атрымаў добрыя водгукі крытыкаў, стаў адным з галоўных бестселераў англа-амерыканскай паэзіі XX ст. У 1982 годзе за зборнік Collected Poems С. Плат атрымала пасмяротна Пулітцэраўскую прэмію.
Паасобныя творы С. Плат на беларускую пераклалі Макс Шчур[5], Алена Якаўлева[6], Юлія Цімафеева.