Сімон Марый | |
---|---|
ням.: Simon Mayr[1] | |
Дата нараджэння | 10 студзеня 1573[2][3] |
Месца нараджэння | Гунцэнгаўзен, Баварская акруга, Свяшчэнная Рымская імперыя |
Дата смерці | 26 снежня 1624[4] (51 год) |
Месца смерці | Ансбах, Баварская акруга, Свяшчэнная Рымская імперыя |
Грамадзянства | |
Бацька | Reichart Mayr[d] |
Род дзейнасці | матэматык, астраном, урач |
Навуковая сфера | астраномія |
Месца працы | Прыватная абсерваторыя маркграфа ў Ансбаху |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Т. Брагэ |
Вядомыя вучні | Baldassarre Capra[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сімон Марый (20 студзеня 1573 — 26 снежня 1624) — нямецкі астраном.
Нарадзіўся ў Гунцэнгаўзене, у 1601 вывучаў астраномію ў Ц. Брагэ ў Празе, затым медыцыну ў Падуі. Служыў астраномам і матэматыкам пры двары маркграф у Ансбаху.
Адным з першых пачаў вывучаць неба з дапамогай тэлескопа. Склаў першай табліцы сярэдняга руху чатырох вядомых у той час спадарожнікаў Юпітэра; першым звярнуў увагу на змены іх яркасці; даў ім назвы, якія захаваліся да цяперашняга часу, - Іо, Еўропа, Ганімед, Каліста. Марыю таксама належыць першае згадванне аб імглістасці ў сузор'і Андрамеды (спіральная галактыка M31).
У яго гонар названы кратар на Месяцы.