Сімфонія № 1 у до мажор, ор. 21 — сімфонія нямецкага кампазітара Людвіга ван Бетховена, апублікаваная ў 1801 годзе ў Лейпцыгу. Сімфонія была прысвечаная барону Готфрыду фон Світэну, ранняму заступніку Бетховена.
Першая сімфонія Бетховена мае значны ўплыў ягоных папярэднікаў, у прыватнасці настаўніка Ёзэфа Гайдна і Вольфганга Амадэя Моцарта, але мае шмат уласных рыс кампазітара, у прыватнасці частыя выкарыстанні «сфарцанда» і больш самастойнае выкарыстанне духавых інструментаў
Прэм’ера сімфоніі адбылася 2 красавіка 1800 года ў Бургтэатры ў Вене. Праграма канцэрта таксама ўключала ў сябе Септэт і Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам № 2 Бетховена, сімфонію Моцарта, а таксама арыю і дуэт з араторыі Гайдна «Стварэнне». Гэты канцэрт прадэманстраваў талент Бетховена ў Вене.
Сімфонія была напісана для наступных музычных інструментаў:
Драўляныя духавыя |
Медныя духавыя |
Ударныя |
|
Струнныя |
|
Сімфонія складаецца з чатырох частак:
Звычайна выкананне сімфоніі працягваецца ад 22 да 29 хвілін.