Сіндзітай (яп.: 新字体, літ. «новыя формы знакаў») — формы кандзі, ужываныя ў Японіі з моманта абнародавання спіса Тоё кандзі ў 1946 г. Старыя формы называюцца кюдзітай (яп.: 旧字体 кю:дзітай, літ. «папярэднія формы знакаў»). Некаторыя з новых формаў паўтараюць формы, якія ўжываюцца ў спрошчанай кітайскай, аднак сіндзітай спазнаў не такія абшырныя мадыфікацыі. Такім чынам, сучасныя японскія кандзі больш блізкія да традыцыйных кітайскіх знакаў.
Сіндзітай былі атрыманы праз памяншэнне колькасці штрыхоў у кюдзітай, няспрошчаным эквіваленце традыцыйных кітайскіх знакаў, якія таксама называюцца сэйдзі (яп.: 正字, «правільныя сімвалы»), шляхам (як і ў выпадку са спрошчанымі кітайскімі іерогліфамі) альбо замены цукуры (яп.: 旁 правая частка кандзі), паказваючы он'ёмі іншым знакам з такім жа чытаннем, але з меншай колькасцю штрыхоў, альбо замены складанага кампанента знака прасцейшым.
Усяго з 1950-х гадоў было некалькі стадый спрашчэння, але пасля абнародавання ў 1981 годзе спіса Дзёё кандзі не было ніводнай змены аж да абнаўлення спіса ў 2010 годзе.
Наступныя формы былі ўведзены ў выніку пасляваенных рэформаў сімвалаў. Аднак яны не былі створаны з нуля, бо многія з іх заснаваны на шырока ўжываных рукапісных абрэвіятурах р'якудзі (яп.: 略字) яшчэ даваеннай эпохі. Гэта старонка Архівавана 8 кастрычніка 2006. паказвае прыклады р’якудзі даваеннага часу, ідэнтычныя іх сучасным формам сіндзітай. Праз складанасць кандзі ў рукапісным пісьме выкарыстоўвалася шмат абрэвіятур, якія потым сталі афіцыйнымі. Была нададзена асаблівая ўвага эстэтычнаму балансу новай формы сімвалаў.
Кюдзітай | → | Сіндзітай | Он'ёмі | Кун'ёмі | пераклад |
---|---|---|---|---|---|
鐵 | → | 鉄 | тэцу | куроганэ | (назоўнік) жалеза (метал) |
與 | → | 与 | ё | ата(эру) | (дзеяслоў) (на)даваць |
學 | → | 学 | гаку | мана(бу) | (дзеяслоў) вучыцца |
體 | → | 体 | тай | карада | (назоўнік) цела |
臺 | → | 台 | тай | утэна | (назоўнік) апора; кароткая форма Тайвань |
國 | → | 国 | коку | куні | (назоўнік) краіна, каралеўства, нацыя |
關 | → | 関 | кан | сэкі | (прыназоўнік) мець дачыненне, закранаць |
寫 | → | 写 | са | уцу(су) | (дзеяслоў) апісваць, уяўляць |
廣 | → | 広 | ко: | хіро(і) | (прыметнік) прасторны, шырокі |
圓 | → | 円 | эн | мару(і) | (назоўнік) Японская іена; (прыметнік) круглы, кругавы |
Ёсць і іншыя шырока ўжываныя р’якудзі такого роду, такія як абрэвіятуры для 門 (у спрошчанай кітайскай абрэвіятура 门 стала афіцыйнай) і 第 (якая існуе ў Унікодзе як 㐧 [1]), але яны не былі ўключаны ў рэформы, датычныя сіндзітай.
У адрозненне ад спрошчанай кітайская, якая была прынятая да ўсіх сімвалаў, спрашчэнні ў сіндзітай былі афіцыйна прынятыя толькі да сімвалаў у спісах Тоё кандзі і Дзёё кандзі, тады як хёгайдзі (яп.: 表外字 хё:гайдзі, сімвалы, не ўключаныя ў спісы Тоё і Дзёё кандзі), афіцыйна засталіся ў форме кюдзітай. Напрыклад, сімвал «уздымацца» (яп.: 擧 он'ёмі: кё; кун'ёмі агару, агэру) быў спрошчаны як как 挙, але сімвал дрэва дзельква (яп.: 欅 кэякі), які таксама ўтрымлівае 擧, застаўся няспрошчаным з-за свайго статусу хёгайдзі.
Спрошчаныя формы хёгайдзі існуюць, і іх называюць пашыраным сіндзітай (яп.: 拡張新字体 какукё: сіндзітай). Аднак яны ўжываюцца неафіцыйна, што было пацверджана ў рапарце Нацыянальнай моўнай рады па сімвалам, не пералічаным у спісе Дзёё кандзі ад 2000 года.
Газета Асахі сімбун выкарыстоўвае свае спрашчэнні хёгайдзі, якія называюць «сімваламі Асахі» (яп.: 朝日文字 асахі модзі). Напрыклад, слова «сутаргі» (яп.: 痙攣 кун'ёмі: кэйрэн), спрошчана паводле мадэляў 經→経 і 戀→恋.
Стандарты JIS змяшчаюць шматлікія спрошчаныя формы кандзі паводле мадэлі сіндзітай, такіх як 﨔 (спрошчаная форма 欅); многія з іх уключаны ў Унікод, але не прадстаўлены ў большасці набораў сімвалаў кандзі.
Рукапісныя формы кандзі сіншу і цаошу былі адаптаваныя як сіндзітай. Прыклады уключаюць:
Вышэйзгаданае рукапіснае спрашчэнне 门 таксама ўзнікла ў сіншу, але не з’яўляецца агульнапрынятым у афіцыйнай японскай пісьменнасці.
Сімвалы, у якіх было два ці болей варыянтаў, былі стандартызаваныя адной формай. Сімвал 島 (он'ёмі то:; кун'ёмі сіма; востраў) таксама меў варыянты 嶋 (сустракаецца ва ўласных імёнах) і 嶌, але стандартам стала форма 島. Ключ 辶 раней друкаваўся з двума кропкамі (як у хёгайдзі 逞), але пісаўся з адной (як у 道), таму пісьмовая форма з адной кропкай стала стандартам. Сімвал 青 (он'ёмі: кэй, со: кун'ёмі: аой; блакітны) раней друкаваўся як 靑, але пісаўся як 青, таму пісьмовая форма стала стандартам. Верхняя частка 丷 сімвалаў 半, 尊, і 平 раней друкавалася як 八 і пісалася як 丷 (як у папярэдніх прыкладах), але старая друкарская форма ўсё яшчэ ўжываецца ў сімвалах хёгайдзі 絆 і 鮃.
Кандзі катэгорыі кэйсэй-модзі маюць ключ (бусю, 部首) і сімвал, што паказвае іх чытанне он’ёмі (омпу, 音符). Напрыклад, сімвалы 清, 晴, 静, 精, 蜻 маюць он’ёмі сэй, як і 青. У гэтым метадзе спрашчэння складаныя чытанні он’ёмі замяняюцца на прасцейшыя кандзі з такім жа чытаннем, напрыклад, сімвал 圍 (і, какому; агароджваць), у якім он’ёмі 韋 (чытаецца як і) заменены на 井 (таксама чытаецца як і, хоць на самой справе гэта кун'ёмі), цяпер пішацца 囲. Іншыя спрашчэнні гэтым метадам уключаюць 竊→窃, 廰→庁, 擔→担. Таксама існуюць простамоўныя рукапісныя спрашчэнні, заснаваныя на гэтай маделі, у якіх розныя сімвалы ўжываюцца як он’ёмі, напрыклад 魔 (ма; дэман) [спрашчэнне: 广+マ (склад катаканы ма)], 慶 (кэй; лікаванне) 「應」を「广+K」・「广+O」, 藤 (то:, фудзі; гліцынія) [艹+ト (склад катаканы то)], і 機 (КІ; машына, зручны момант) [木+キ (склад катаканы кі)].
Некаторыя кандзі былі спрошчаны выдаленнем цэлых кампанентаў. Напрыклад:
Цікавы сімвал 龍, што значыць «дракон». Ён быў спрошчаны да 竜, але гэты ж сімвал не быў спрошчаны ў складзе іншага кандзі. Пры гэтым сімвал 襲, што значыць «атакаваць», знаходзіцца ў спісе Дзёё кандзі (гэта адзіны сімвал у гэтым спісе, што змяшчае 龍), хоць самога 龍 у ім няма.
Супярэчнасць спрошчаных кітайскіх іерогліфаў маецца і ў сіндзітай: некаторыя сіндзітай першапачаткова былі асобнымі сімваламі з рознымі значэннямі. Напрыклад, сіндзітай 芸 (гэй; выступ, уменне) быў першапачаткова асобным ад 藝 сімвалам з он’ёмі чытаннем ун. Мноства першапачатковых сімвалаў, што былі аб’яднаны, болей не выкарыстоўваюцца ў сучаснай японскай мове: напрыклад, 豫 (ё; аракадзі(мэ); загадзя) і 餘 (ё; ама(ры); лішак) былі аб’яднаны з архаічнымі займеннікамі першай асобы 予 і 余. Аднак 芸 уваходзіць у назву першай японскай публічнай біблятэкі Унтэй (芸亭) (пабудавана ў перыяд Нара). Гэты сімвал таксама мае значэнне ў класічнай японскай літаратуры, і японскія гістарычныя кнігі павінны былі адрозніваць два сімвалы, ужываючы старую форму ключа 艹 (十十) пры напісанні ун.