Сінопэ | ||||
---|---|---|---|---|
Адкрыццё | ||||
Першаадкрывальнік | Сет Барнс Нікалсан | |||
Дата адкрыцця | 21 ліпеня, 1914[1] | |||
Арбітальныя характарыстыкі | ||||
Перы | 18 237 600 км | |||
Апа | 30 191 200 км | |||
Сярэдні радыус арбіты (r) | 23 540 000 км[2] | |||
Эксцэнтрысітэт арбіты (e) | 0,25[2] | |||
Сідэрычны перыяд абарачэння | 724,1 д(1,95 годa)[2] | |||
Арбітальная скорасць (v) | 2,252 км/с | |||
Нахіл (i) |
128,11° (да экліптыкі) 153,12° (да экватара Юпітэра)[2] |
|||
Чый спадарожнік | Юпітэра | |||
Фізічныя характарыстыкі | ||||
Сярэдні радыус | ~19 км[3][4] | |||
Аб'ём (V) | ~28 700 км³ | |||
Маса (m) | 7,5×1016 кг | |||
Сярэдняя шчыльнасць (ρ) | 2,6 г/см³ (меркаваная)[3] | |||
Паскарэнне свабоднага падзення на экватары (g) | 0,014 м/с2 (0,001 g) | |||
Другая касмічная скорасць (v2) | ~0,023 км/с | |||
Альбеда | 0,04 (меркаванае)[3][4] | |||
Тэмпература | ||||
На паверхні | ~124 K | |||
|
||||
|
Сінопэ (стар.-грэч.: Σινώπη) — нерэгулярны натуральны спадарожнік Юпітэра з рэтраградным рухам. Адкрыты ў ліпені 1914 года амерыканскім астраномам Сетам Барнсам Нікалсанам у Лікскай абсерваторыі. Названы ў гонар німфы Сінопы са старажытнагрэчаскай міфалогіі. Спадарожнік атрымаў імя ў 1975 годзе, да гэтага выкарыстоўвалася толькі пазначэнне Юпітэр IX. У перыяд з 1955 да 1975 года спадарожнік часам называлі «Гадэс». Сінопэ была самым знешнім з вядомых спадарожнікаў Юпітэра да адкрыцця ў 1999 і 2000 гадах 12 спадарожнікаў планеты, два з якіх могуць аддаляцца ад Юпітэра далей за Сінопэ.