| |||||
Дэвіз: «Semper progrediens» «Заўсёды ў прагрэсе» | |||||
Гімн: «O Sweet Saint Martin's Land» | |||||
Афіцыйныя мовы | нідэрландская, англійская | ||||
Сталіца | Філіпсбург | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Філіпсбург | ||||
Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||||
Кароль Губернатар Прэм'ер-міністр |
Вілем-Аляксандр Юджын Холідэй Сара Уэскат-Уільямс | ||||
Плошча • Усяго |
34 км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2013) • Шчыльнасць |
39.689 чал. 974 чал./км² | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2003) • На душу насельніцтва |
$400 млн $11.400 | ||||
Этнахаронім | Сінт-Мартэнцы | ||||
Валюта | Антыльскі гульдэн (ANG) | ||||
Інтэрнэт-дамены | .sx, .an[1] | ||||
Код ISO (Alpha-2) | SX | ||||
Код ISO (Alpha-3) | SXM | ||||
Тэлефонны код | +1-721 | ||||
Часавыя паясы | -4 |
Сінт-Ма́ртэн (нідэрл.: і англ.: Sint Maarten [sɪnt ˈmaːrtə(n)]) — самакіруемая дзяржава са значнай аўтаноміяй (status aparte) у складзе Каралеўства Нідэрландаў. Размешчана ў паўднёвай частцы вострава Святога Марціна. Адміністрацыйны цэнтр — Філіпсбург. Афіцыйныя мовы — нідэрландская і англійская.
Да 10 кастрычніка 2010 года Сінт-Мартэн уваходзіў у склад Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў.
Мяжуе на поўначы з французскім Сен-Мартэнам (мяжа працягласцю 10, 5 км), на ўсходзе мае марскую мяжу з Сен-Бартэльмі. Плошча — 35 км².
Пасечанае ўзбярэжжа Сінт-Мартэна доўгай паласой цягнецца на паўночны захад, утвараючы доўгую і вузкую касу, якае аддзяляе ад мора лагуну Сімпсан-Бі — адзін з найбуйнейшых унутраных вадаёмаў Карыбскага мора. Паўднёвая частка вострава амаль на 1/5 занятая шырокай засоленай вобласцю Грэйт-Салтаў-Понд, а на поўнач цягнуцца невысокія пагорыстыя вобласці, прылеглыя да мяжы французскай часткі вострава, якая спускаецца двума невысокімі градамі Сентры-Хіл (344 м) і Уільямс-Хіл (264 м). Самы прыкметны арыенцір Сінт-Мартэна — патухлы вулкан Маўнт-Флагстаф (386 м). Шматлікія салёныя лагуны і мноства дробных астравоў: Пелікан-Кі (Гуана-Кі), Літл-Кі, Молі-Бедзі, Хен і Чыкен апраўляюць берагавую рысу Сінт-Мартэна. У адрозненне ад іншых астравоў групы, тут ёсць мноства працяглых пясчаных берагоў, асабліва частых у паўднёвых і заходніх раёнах вострава, прычым у лагуне пляжы распасціраюцца на ўсю шырыню наносных пясчаных кос, якія адгароджваюць іх ад мора.
У Сінт-Мартэне былі пабудаваны два важных форта: форт Амстэрдам — першая галандская ваенная база на Карыбах і форт Вілем, на месцы руін якога цяпер збудавана тэлевізійная вежа.
Насельніцтва 40,917 (2009), шчыльнасць насельніцтва 974 чал./км²
Распаўсюджаны англійская і іспанская мовы, а таксама крэольская мова пап'ямента.
39 % насельніцтвы належаць да Рымска-каталіцкай царквы, 12 % — пяцідзясятнікі, 11 % — метадысты.
У паўночнай частцы лагуны Салт-Понд раскінуўся малюсенькі заапарк Сінт-Мартэн і Батанічны сад, на тэрыторыі якіх утрымліваецца 35 відаў рэптылій, птушак і сысуноў, уключаючы рэдкіх малп Сент-Кітса. Мясцовы час: UTC-4.