Сінтаксіс мовы — раздзел граматыкі, які вывучае звышслоўныя значэнні (значэнні словазлучэнняў і сказаў), што ўзнікаюць у працэсе маўлення пад уплывам граматычных правіл (Гл. таксама: марфалогія). Прадметам дысцыпліны з’яўляюцца словазлучэнні і сказы, спосабы і сродкі іх сувязі, адносіны паміж імі і пад.
Сінтаксіс — сукупнасць сродкаў і правіл утварэння сінтаксічных адзінак — словазлучэнняў і сказаў.