Сінхітрый

Сінхітрый

Сінхітрый на бусельніку цыкутавым (Erodium cicutarium)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Synchytrium de Bary and Woronin, 1863


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  181394
NCBI  286114
EOL  19517
MB  20560

Сінхі́трый (Synchytrium) — род хітрыдыевых грыбоў сямейства сінхітрыевых.

Вегетатыўнае цела (плазмодый) жаўтаватае, жоўтае або чырванаватае, рэдка бясколернае, развіваецца ў тканках раслін. Пазыей плазмодый пакрываецца бясколернай, тонкай абалонкай і ператвараецца ў групу зоаспарангіяў або ў супакойную спору. Зоаспарангіі акруглыя, шматгранныя, з бяснолсрнай, даволі тоўстай абалонкай, шматлікія ў клетцы расліны. Зааспоры яйцападобныя, аднажгуцікавыя. Пры неспрыяльных умовах зааспоры функцыяніруюць як гаметы; зігота, утвораная пры іх зліцці, ператвараецца у акруглую, з тоўстай, гладкай або бародаўчатай абалонкай супакойную спору. Зімуюць споры ў глебе або ў органах раслін.

Арэал і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Вядома больш аа 200 відаў, пашыраных на ўсіх мацерыках зямнога шара. Паразіты раслін сямействаў казяльцовых, ясноткавых, малачаевых, паслёнавых і інш. Выклікаюць уздуцці клетак эпідэрмісу накшталт бародавак на лісці і сцяблах або пухліны на клубнях. На Беларусі найбольш вядомы сінхітрый эндабіётыкум (Synchytrium endobioticum) — узбуджальнік рака бульбы.