Сінюха[1][2] (Polemónium) — род кветкавых раслін сямейства сінюхавыя (Polemoniaceae).
Прадстаўнікі роду — шматгадовыя, радзей аднагадовыя травяністыя расліны. Размнажаюцца насеннем і дзяленнем куста.
Лісце буйное, непарнаперыстае, чарговае. Кветкі блакітныя, радзей белыя, ружовыя, сінія; сабраны ў мяцёльчатыя ці шчыткападобныя суквецці. Плод — каробачка.
Род налічвае каля 50 відаў, распаўсюджаных у халодным і ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі 1 від — сінюха блакітная (Polemonium caeruleum).
Паводле базы даных The Plant List, род уключае 38 відаў[3]:
Зноскі
- Синюха: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)