Сінюха | |
---|---|
укр. Синюха | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 111 км |
Басейн | 16 725 км² |
Вадацёк | |
Выток | зліццё рэк: Цікыч і Вялікая Высь |
• Каардынаты | 48°44′46″ пн. ш. 30°53′30″ у. д.HGЯO |
Вусце | Паўднёвы Буг |
• Каардынаты | 48°02′59″ пн. ш. 30°50′57″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Паўднёвы Буг → Чорнае мора → Атлантычны акіян |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Кіраваградская вобласць, Мікалаеўская вобласць |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сінюха (укр.: Синюха), раней Сінія Воды[1] — рака ў Кіраваградскай і Мікалаеўскай абласцях Украіны, на Прыдняпроўскім узвышшы, левы прыток Паўднёвага Буга.
Даўжыня ракі 111 км. Плошча вадазбору 16 725 км².
Утвараецца зліццём рэк Вялікай Высі і Цікыча. Цячэ па Прыдняпроўскім узвышшы. Даліна трапецападобная, часта асіметрычная, схілы разбіты ярамі, характэрны выхады карэнных парод; шырыня даліны да 2,5 км, глыбіня да 60 м. Пойма ў верхнім і сярэднім цячэнні сухая, укрыта лугавой расліннасцю. Рэчышча звілістае, на асобных участках парожыстае. Нахіл ракі 0,46 м/км.
Асноўныя прытокі: Цікыч, Ятрань (справа), Вялікая Высь, Кагарлык, Сухі Ташлык, Чорны Ташлык (злева).
Жыўленне пераважна снегавое. Замярзае ў снежні, ускрываецца ў сакавіку; ледастаў няўстойлівы.
Маюцца невялікія ГЭС, вадасховішчы і сажалкі.
У 1362 годзе меркавана на гэтай рэчцы, прыкладна каля сучаснага горада Першамайск адбылася бітва на Сініх Водах паміж вялікім князем літоўскім Альгердам і войскамі трох татарскіх князёў — васалаў Залатой Арды. У выніку гэтай бітвы Вялікае Княства Літоўскае атрымала Прычарнаморскія землі ў вусці ракі Серат, басейнах Днястра і Паўднёвага Буга, паўднёвае Падняпроўе, Падольскую, Пераяслаўскую і Валынскую землі.