Сіняк звычайны | |||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Echium vulgare | |||||||||||||||||||||||
|
Сіняк звычайны[1], таксама Сіняквет звычайны[2] (Echium vulgare) — двухгадовая травяністая расліна з роду Сіняк (Echium) сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).
Сіняквет звычайны, печаніца, асацец, кепек, сіні цвет[3][4][5].
Сіняквет звычайны — двухгадовая расліна (манакарпік), пакрытая калючымі шчацінкамі з прымешкам дробных бялёса-шэрых варсінак[6] на круглым, звычайна простым сцябле, якое дасягае вышыні 35-100 см[7].
Лісце лінейна-ланцэтнае, завостранае, да 13 см даўжынёй і 1,5 см шырынёй, з адной добра прыкметнай сярэдняй жылкай, сядзячае, толькі самыя ніжнія лісткі (адміраюць падчас цвіцення) звужаныя ў аснове ў кароткі хвосцік[7].
Кветкі сядзячыя, размешчаны на кароткіх бакавых галінках, якія ўтвараюць на сцябліне вузкамяцельчатае суквецце. Чашачка пяціраздельная, вяночак сіні, да распускання чырванаваты, 10-15 мм даўжынёй, з тупымі лопасцямі; трубка вяночка не выдаецца з чашачкі. Песцік двухраздельны. Квітнее летам[7].
Плод з чатырох арэшкаў. Арэшкі бураватыя, тупабугорчатыя[7].
Расце на большай частцы Еўропы, у Крыме, у Заходняй Сібіры і на захадзе Цэнтральнай Азіі. На Беларусі па ўсёй тэрыторыі[7].
Расце па сухіх схілах, па ярах ў пустках ў лясной і стэпавай зонах. Расце як пустазелле на выганах, у пасевах, каля жылля і дарог, часам разводзіцца каля пчальнікоў як меданос.
Усе часткі расліны атрутныя, бо зьмяшчаюць цынагласін — яд, падобны на курарэ, а таксама консалідын. У лісці і сцёблах выяўленыя сапаніны, халін і вітамін C[7].
Квітнеючы сіняквет — вельмі каштоўны меданос[7], з 1 гектара пчолы здабываюць 300-400 кг мёда (на Паўночным Каўказе пры спрыяльных умовах надвор’я да 1000 кг[8]). Бясколерны і празрысты нектар сіняквету пазбаўлены паху[8]. Мёд густы і павольна крышталізуецца, адносіцца да мядоў першага гатунку, мае светла-бурштынавы колер, прыемны пах і вельмі добры смак.
Сіняквет звычайны свойскія жывёлы не ядуць, як корм для жывёлы не прымяняецца.
У насенні маецца да 28% тлустага высыхальнага алею, які можна выкарыстаць у лакафарбавай вытворчасці[7].
Нягледзячы на ядавітасць, сіняквет звычайны шырока ўжываецца ў народнай медыцыне. У траўніках XIX стагоддзя згадваецца яго прымяненне ад падучай і ад укусу змей. Сіняквет звычайны знаходзіць прымяненне ў сучаснай народнай медыцыне Каўказа, Беларусі, раёнах Цэнтральнага Чарназем’я, Сярэдняй Азіі і Сібіры. Яго прымаюць унутр як заспакаяльны супрацьсутаргавы сродак пры эпілепсіі і як адхарквальнае пры бранхіце, кохліку і ларынгіце. Вонкава настой або адвар прымаюць у выглядзе кампрэсаў пры сустаўных болях і расцяжэнні сухажылляў, рэўматызме. Адвар каранёў ўжываюць як добры кроваачышчальны сродак.