Сіні вершнік

Сіні вершнік
Дата заснавання / стварэння 1911
Пачатак перыяду актыўнасці з 1911
Названа ад Der Blaue Reiter[d]
Заснавальнік Васіль Васільевіч Кандзінскі, Франц Марк, Аўгуст Маке, Аляксей фон Яўленскі, Marianne von Werefkin[d], Габрыэле Мюнтэр, Lyonel Feininger[d], Albert Bloch[d], Паўль Клее і Альфрэд Кубін
Краіна
Месцазнаходжанне
Месца заснавання Café Luitpold[d]
Папярэдні ў спісе Новае Мюнхенскае мастацкае аб’яднанне[d]
Папярэднік Murnauer Zeit[d]
Жанр экспрэсіянізм
Дата спынення існавання 1914
Звязаная выява
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Франц Марк. Вежа сініх коней (1913)

Сіні вершнік (ням.: Der Blaue Reiter) — творчае аб’яднанне прадстаўнікоў экспрэсіянізму (галоўным чынам мастакоў) у пачатку XX стагоддзя ў Германіі.

Аб’яднанне выпускала аднайменны альманах.

Аб’яднанне «Сіні вершнік» было заснавана ў снежні 1911 года ў Мюнхене Васілём Кандзінскім і Францам Маркам. Асноўнай мэтай было вызваленне ад акамянелых традыцый акадэмічнага жывапісу. Апроч іх, у групе таксама былі Аўгуст Маке, Мар’яна Вяроўкіна, Аляксей Яўленскі і Паўль Клее. У працы гэтай мастацкай групы ўдзельнічалі таксама танцоры і кампазітары. Іх аб’ядноўвала цікавасць да сярэднявечнага і прымітыўнага мастацтва і рухаў таго часу — фавізму і кубізму.

Аўгуст Маке і Франц Марк прытрымліваліся меркавання, што ў кожнага чалавека ёсць унутранае і знешняе ўспрыманне рэчаіснасці, якія варта аб’яднаць з дапамогай мастацтва. Гэта ідэя была абгрунтавана тэарэтычна Кандзінскім. Група імкнулася дасягнуць раўнапраўя ўсіх формаў мастацтва.

" Назву «Сіні вершнік» мы прыдумалі за кававым сталом у садзе ў Зіндэльдорфе. Мы абодва любілі сіні, Марк — коней, я — вершнікаў. І назва прыйшла сама.
В. Кандзінскі
"

Зноскі