Сіпора

Сіпора
індан. Sipora
Карэннае насельніцтва
Карэннае насельніцтва
Характарыстыкі
Плошча845 км²
Насельніцтва12 840 чал.
Шчыльнасць насельніцтва15,2 чал./км²
Размяшчэнне
2°11′23″ пд. ш. 99°40′00″ у. д.HGЯO
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
Сіпора (Інданезія)
Сіпора
Сіпора
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сіпора (індан.: Sipora) або Сіпура (нідэрл.: Sipura) — востраў у Індыйскім акіяне на захад ад Суматры. Уваходзіць у склад архіпелага Ментавай. Плошча — 845 км². Насельніцтва (2000 г.) — 12 840 чал.

Мае вулканічнае паходжанне. Цэнтральная частка ўзгорыстая. Найвышэйшы пункт — 845 м. 10—15 % паверхні займаюць лясы. Клімат трапічны, вельмі вільготны.

Карэнныя насельнікі — ментавайцы. Аднак большасць сучаснага насельніцтва складаюць выхадцы з Явы і Суматры, якія займаюцца сельскай гаспадаркай. Развіваецца турызм. Востраў папулярны сярод прыхільнікаў сёрфінга.

На Сіпоры месціцца адміністрацыйны цэнтр астравоў Ментавай — горад Цья-Педжат.