Сісера (англ.: Cicero) — горад у штаце Ілінойс, ЗША. Прыгарад Чыкага. Названы ў гонар горада Сісера ў штаце Нью-Ёрк, які ў сваю чаргу атрымаў назву ў гонар Марка Тулія Цыцэрона.
Насельніцтва 83,9 тыс. жыхароў (2010).