Сітнік растапыраны[1][2][3] (Juncus squarrosus) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Сітнікавыя (Juncaceae).
Карэнішчы кароткія, разгалінаваныя. Сцёблы прамыя, да 50 см. Лісце амаль ўсё базальнае, шаравата-зялёнае, 7-30 см х 1-2 мм, амаль скурыстае, краі цэлыя. Самыя нізкія прыкветкі нашмат карацей, чым суквецці. Суквецці тэрмінальныя, 7-40-кветкавыя, 3-10 х 1-2 см. Лісточкі калякветніка аднолькавыя, белыя або жаўтлява-шэрыя. Каробачка карычневая зваротнаяйкападобная, ад яйкападобнай да эліпсоіднай, 4-5 х 2,3-3 мм. Насенне бурае, эліпсоіднае, 0,6-0,9 мм.
Від распаўсюджаны ў Марока, Еўропе (у тым ліку Украіне). Натуралізаваны: Тасманія, Новая Зеландыя, Грэнландыя, Вісконсін. Засяляе балоты, верасовыя пусткі, расце на кіслай глебе.
Ва Украіне распаўсюджаны пераважна на Палессі . На тэрыторыі Украіны праходзіць усходняя мяжа распаўсюджання віду[3].
- Juncus L. — Ситник // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 356—359. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
- Род 1. Júncus L. — Си́тник // Маевский П. Ф. Флора средней полосы европейской части России. 11-е изд. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2014. — С. 21, 24, 483—486. — 635 с., ил. — ISBN 978-5-87317-958-9. (руск.)