Сітнік сплюшчаны[1][2] (Juncus compressus) — від кветкавых раслін роду Сітнік (Juncus) сямейства Сітнікавыя (Juncaceae).
Шматгадовая травяністая расліна, 10—30 см вышынёй. Сцёблы пляскатыя, ля аснавання акружаны светла-бурымі лістаноснымі похвамі. Суквецце парасонападобнае, вельмі няшчыльнае. Лісточкі калякветніка па краі шырока перапончатыя, чырванаватыя або бурыя, на спінцы зялёныя. Каробачка прыкметна перавышае калякветнік, круглява-3-гранная, амаль шарападобная[2].
Распаўсюджаны ў Еўропе і Азіі; натуралізаваны ў Канадзе і ЗША[3][4][5].
Ва Украіне від расце на лугах, балотах, берагах вадаёмаў — на ўсёй тэрыторыі[2].
- Juncus L. — Ситник // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 356—359. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
- Род 1. Júncus L. — Си́тник // Маевский П. Ф. Флора средней полосы европейской части России. 11-е изд. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2014. — С. 21, 24, 483—486. — 635 с., ил. — ISBN 978-5-87317-958-9. (руск.)
- Ситник сплюснутый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)