Манастыр | |
Тая Прохм (Раджавіхара) | |
---|---|
13°26′06″ пн. ш. 103°53′21″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Камбоджа |
Месцазнаходжанне | Ангкор |
Канфесія | Будызм |
Дата заснавання | 1186 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Та Прохм (кхмер.: តាព្រហ្ម [taː prum], «продак Брахмы») — храм у Ангкоры, пабудаваны Джаяварманам VII у гонар сваёй маці, якую ён атаясамляў з Праджняпарамітай (маці ўсіх багоў і багіняй «абсалютнай Мудрасці»). Займае плошчу 180 акраў. Асвечаны быў асабіста Джаяварманам VII у 1186 годзе.
З надпісу, які захоўваецца ў Бюро кансервацыі помнікаў Ангкора: «На тэрыторыі храма пражывала 12 640 чалавек, у ім служыла 18 вярхоўных жрацоў, 2 740 святароў, 2 232 прыслужнікаў і 615 танцоўшчыц. Храму падпарадкоўвалася 3 140 вёсак (пхум), з насельніцтвам у 79 365 чалавек і 102 бальніцы».
Храм быў наўмысна пакінуты на літасць джунгляў.
Паводле Ф. Штэрна, храмавы комплекс складаўся з 39 прасатаў, 566 каменных і 288 цагляных збудаванняў, на якіх змяшчалася 260 статуй багоў, апроч статуй маці Джаявармана.
Пасля здымак у храме сцэн фантастычнага баявіка «Лара Крофт: Раскрадальніца грабніц» камбаджыйцы сталі называць Тая Прум храмам Анджэліны Джалі[1].