Таба Мбэкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
коса Thabo Mvuyelwa Mbeki | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Alwyn Schlebusch[d] | ||||||
Пераемнік | Джэйкаб Зума | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Жаакін Альберту Чысану | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Нэльсан Мандэла | ||||||
Пераемнік | Кгалема Матлантэ | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Джон Говард | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Нэльсан Мандэла | ||||||
Пераемнік | Махатхір Махамад | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
18 чэрвеня 1942[1][2] (82 гады) |
||||||
Бацька | Govan Mbeki[d] | ||||||
Маці | Epainette Mbeki[d] | ||||||
Жонка | Zanele Dlamini Mbeki[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Таба Мвуелва Мбэкі[3] (коса Thabo Mvuyelwa Mbeki; нар. 18 чэрвеня 1942) — паўднёваафрыканскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі з 14 чэрвеня 1999 па 24 верасня 2008 года.
З’яўляецца сынам Гована Мбэкі, віднага дзеяча Афрыканскага нацыянальнага кангрэса і Камуністычнай партыі ПАР, выхадца з народа коса. Ва ўзросце 14 гадоў уступіў у моладзевую лігу АНК. Пакінуў родную правінцыю, пераехаў у Яганэсбург і актыўна ўдзельнічаў у барацьбе з апартэідам. Працаваў пад кіраўніцтвам Вальтэра Сісулу.
У 1959 годзе быў выключаны за арганізацыю забастоўкі з Лаўдэйльскага інтэрната ў г. Эліс.
Завочна вучыўся ў Лонданскім універсітэце.
Пасля абвяшчэння АНК па-за законам з’ехаў з краіны і паступіў у Сусекскі ўніверсітэт у Брайтане (Вялікабрытанія), дзе атрымаў ступень магістра эканомікі.
У снежні 1961 года стаў сакратаром Афрыканскай студэнцкай асацыяцыі.
З 1970 года вучыўся ў СССР, атрымаў ваенную адукацыю.
У наступным працаваў як функцыянер АНК у Замбіі, Нігерыі, Батсване, Мазамбіку і Свазілендзе.
У 1990 годзе вярнуўся ў ПАР, пакінуў шэрагі Камуністычнай партыі, аднак пакінуў за сабой пасаду кіраўніка міжнароднага аддзела АНК.
У 1994—1999 гадах — віцэ-прэзідэнт ПАР.
У 1997—2007 гадах — старшыня АНК.
З 14 чэрвеня 1999 года — прэзідэнт ПАР. На гэтай пасадзе заслужыў неадназначную рэпутацыю, актыўна выступаючы з пазіцыі адмаўлення віруснай прыроды СНІДу і звальняючы нязгодных з такім пунктам гледжання[4]. Пратэжэ Мбэкі, міністр аховы здароўя Манто Чабалала-Мсіманг, адкрыта процідзейнічала распаўсюджванню антырэтравірусных лекаў, крытыкавала «заходнюю медыцыну», лічачы, што дзяржава павінна падтрымліваць паўднёваафрыканскую медыцыну. Гэтая палітыка прывяла, па прыблізных падліках, да заўчаснай смерці ад 333 000 да 365 000 чалавек у ПАР[5][6][7].
21 верасня 2008 года накіраваў у парламент краіны ліст з прашэннем аб адстаўцы[8]. 22 верасня прашэнне было задаволена.