Тытунь пахучы — шматгадовая травяністая расліна, дасягае ў вышыню 60-70 см.
Усе часткі расліны пакрытыя валасінкамі. Лісце ланцэтападобнае, невялікага памеру. Кветкі белыя, крэмавыя або кармінавыя; трубчастыя, дыяметрам 5 см, даўжынёй 7,5 см, сабраны ў суквецце — мяцёлку.