Таблі́ца[1][2] (ад лац.: tabula — дошка) — спосаб перадачы зместу, які палягае ў арганізацыі структуры даных, у якой асобныя элементы змешчаны ў ячэйкі, кожнай з каторых супастаўлена пара значэнняў — нумар радка і нумар калонкі (слупка). Такім чынам, усталёўваецца адмысловая сувязь паміж элементамі, прыналежнымі аднаму слупку ці аднаму радку.