Табоган

Табоган
Выява
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Табоган
Сучасны табоган

Табо́ган[1] — сані без палазоў у індзейцаў Паўночнай Амерыкі (Канады[2]). Назва паходзіць з Алганкінскіх моў[2].

Уяўляюць сабой некалькі дошак даўжынёй 3—4 м і шырынёй 30—40 см[2], змацаваных папярочкамі і рамянямі, з загнутым перадком; па баках нацягнута шкура або бяроста. Перасоўваліся ўручную або з дапамогай ездавых сабак. Выкарыстоўваўся для перавозкі людзей і грузаў.

У лясной зоне Канады табоган выкарыстоўваецца паляўнічымі і ў цяперашні час. У некалькі змененым выглядзе (меншых памераў, без бартоў і інш.) табоган выкарыстоўваецца ў якасці спартыўнага-фізкультурнага інвентару для катання з гор. Як від спорту вядомы з пачатку XX стагоддзя[1].