Табол | |
---|---|
каз. Тобыл, руск. Тобол | |
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 426 000 км² |
Расход вады | 805 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Тургайскае плато[d] |
• Вышыня | 272[1] м |
• Каардынаты | 51°28′00″ пн. ш. 61°00′31″ у. д.HGЯO |
Вусце | Іртыш |
• Месцазнаходжанне | каля горада Табольск |
• Вышыня | 35[1] м |
• Каардынаты | 58°09′14″ пн. ш. 68°12′55″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Іртыш → Об → Карскае мора |
|
|
Краіны | |
Код у ДВР | 14010500212111200000010 |
Рака Табол | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Табо́л[2] (каз.: Тобыл, руск.: Тобол) — рака ў Казахстане і Расіі, левы прыток Іртыша.
Даўжыня ракі 1591 км. Плошча вадазбору 426 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 805[3] м³/с, каля сяла Ліпаўскае — 838[2][4] м³/с. Выток ракі на мяжы Паўдёвага Урала і Тургайскага плато. У верхнім цячэнні Табол мае характар горнай ракі. Сярэдняе і ніжняе цячэнне па Заходне-Сібірскай раўніне ў шырокай даліне са звілістым рэчышчам і з поймай шырынёй да 5 км са шматлікімі старычнымі азёрамі (19,5 тыс. азёр агульнай плошчай 9074 км²[4]). Упадае ў Іртыш каля горада Табольск.
Жыўленне ракі пераважна снегавое, уніз па цячэнню ўзрастае доля дажджавога. Сцёк Табола зарэгуліраваны вадасховішчамі, вада з якіх выкарыстоўваецца арашэння і водазабеспячэння. Рака сплаўная. Суднаходная ў вярхоўі (105 км) і ад вусця ракі Тура (255 км)[2] (ад вусця да ўпадзення ракі Ісець (437 км)[5]).
Асноўныя прытокі: Уй, Ісець, Тура, Таўда (левыя), Убаган (правы).
Каля ракі гарады Лісакоўск, Рудны, Кастанай (Казахстан), Курган, Ялутараўск (Расія).