Табуляты

Табуляты

Syringopora sp.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tabulata


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  4691087
FW  81676

Табуля́ты[1][2] (Tabulata) — атрад вымерлых каралавых паліпаў. Жылі ў познім кембрыі — пермі на марскі мелкаводдзі. 2 падаатрады, каля 160 родаў. Выкарыстоўваюцца для вызначэння ўзросту геалагічных адкладаў.

Утваралі масіўныя, пласціністыя, пучкападобныя, кусцістыя, сцелістыя, галінастыя калоніі з трубчастых вапняковых каралітаў дыяметрам 1—6 мм, акруглых ці шматвугольных у сячэнні.

На тэрыторыі Беларусі знаходкі рэштак вядомы ў адкладах верхняга ардовіку, сілурыйскіх, верхнедэвонскіх, ніжнедэвонскіх і каменнавугальных.