Таварыства навуковых даследаванняў імя Макса Планка (ням.: Max-Planck-Gesellschaft zur Förderung der Wissenschaften, MPG) — сетка навукова-даследчых арганізацый з галоўным прадстаўніцтвам ў Берліне і філіялам кіравання ў Мюнхене. Таварыства ўключае 80 інстытутаў грамадства Макса Планка і навукова-даследчых падраздзяленняў.
MPG з'яўляецца адной з вядучых і прызнаных ва ўсім свеце навукова-даследчых арганізацый Германіі ў галіне фундаментальных навуковых даследаванняў. Асноўныя напрамкі работы Таварыства перш за ўсё ўключаюць натуральныя, сацыяльныя і псіхалагічныя навукі. MPG супрацоўнічае з універсітэтамі і адукацыйнымі структурамі, аднак захоўвае незалежны статус.
Таварыства Макса Планка ўключае каля 80 навукова-даследчых інстытутаў, а таксама некалькі адмысловых працоўных груп у Германіі і іншых краінах Еўропы: