Таварыства аматараў музыкі — таварыства, заснаванае ў 1812 годзе генеральным сакратаром Прыдворнага тэатра Іозефам Зонляйтнерам у Вене, Аўстрыя.
У статуце, складзеным у 1814 годзе, зафіксавана, што мэта Таварыства — прапаганда музыкі ва ўсіх яе ўвасабленнях. Таварыства дасягала сваіх мэтаў, спансіруючы канцэрты, заснавала Венскую кансерваторыю ў 1819 годзе, заснавала Венскае спеўнае таварыства (Wiener Singverein) у 1858 годзе, у 1870 годзе быў пабудаваны будынак таварыства, таксама сістэматычна збіраліся і архівваліся вартыя ўвагі дакументы па гісторыі музыкі. Цяпер гэта адзін з вядучых музычных архіваў свету.
Першым музычным кіраўніком быў Карл Хайслер, потым — Антон Рубінштэйн (прызначаны ў 1871 г.) і Іаганес Брамс (прызначаны ў 1872 г.). Сярод іншых вядомых музычных дырэктараў — Вільгельм Фуртвенглер, Герберт фон Караян і Густаў Малер.