Горад размешчаны на беразе Азоўскага мора ў Таганрогскім заліве на паўднёва-ўсходняй частцы Міускага паўвострава. Старая частка горада размешчана на мысу Тагані Рог. Горад размешчаны на раўніннай, хвалепадобнай мясцовасці, узвышаючыся над узроўнем мора на вышыню прыкладна да 75 м. У чарце горада працякаюць два ручаі: у раёне гаю Дубкі па балцы Вялікая Чарапаха і па балцы Малая Чарапаха.
Клімат сухі, умерана-кантынентальны з лішкам цяпла і адносным недахопам вільгаці. Сярэднегадавая тэмпература паветра — +9 °C. Максімальныя тэмпературы ліпеня − да +35−40 °C, мінімальныя тэмпературы студзеня − да −30 °C. Характэрныя моцныя вятры, часам яны суправаджаюцца нагонной хваляй, якая прыводзіць да падмывання берага і апоўзняў.
Таганрог — важны прамысловы цэнтр Поўдня Расіі. Буйнейшае прадпрыемства — Таганрогскі металургічны завод: вытворчасць сталі, сталёвых труб для нафтавай і газавай прамысловасці, тавараў народнага спажывання. У горадзе развітая машынабудаўнічая прамысловасць: заводы «Чырвоны кацельшчык» (вытворчасць кацельнага абсталявання для электрастанцый), «Прэсмаш» (кавальна-прэсавае абсталяванне), «Вібрапрыбор», камбайнавы (выпуск збожжаўборачных камбайнаў), гандлёвага абсталявання, электратэрмічнага абсталявання, «Прыбой», суднарамонтны, «ТАГАЗ» (зборка легкавых і камерцыйных аўтамабіляў маркі Hyundai) і г. д. Ёсць шэраг прадпрыемстваў абароннай прамысловасці.
Таксама ёсць шэраг прадпрыемстваў хімічнай (заводы — «Тэрмапласт», лакафарбавы), лёгкай (гарбарня і іншыя) і харчовай (рыбны, мясны, кандытарскі, мукамольна-крупяны заводы) прамысловасці. У Таганрогу знаходзіцца штаб-кватэра аднаго з вядучых экспарцёраў збожжа, аграпрамысловай кампаніі «Югтранзитсервис».
Таганро́г // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 165—166. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)
Таганро́г // Географические названия Росии: Топонимический словарь: более 4000 единиц / Е. М. Поспелов. — М.: АСТ; Астрель, 2008. — С. 428. — 523 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-5-17-054966-5 (Аст), ISBN 978-5-271-20728-0 (Астрель).(руск.)
Таганро́г // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 464. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
Таганро́г // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские словари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 406. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).