Агульная інфармацыя | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | скачок у даўжыню[d] |
Нарадзіўся |
2 жніўня 1996[1] (28 гадоў) |
Грамадзянства | |
IAAF | 14631861 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Таджэй Гейл (англ.: Tajay Gayle; нар. 2 жніўня 1996 г., Кінгстан) — ямайскі лёгкаатлет, які спецыялізуецца ў скачках у даўжыню. Чэмпіён свету 2019 года, сярэбраны прызёр Панамерыканскіх гульняў 2019 года, чэмпіён Ямайкі 2019 года.
Нарадзіўся 2 жніўня 1996 года ў Кінгстане, Ямайка. Там жа скончыў сярэднюю школу Papine High School.
Трэніруецца пад кіраўніцтвам Стывена Фрэнсіса. У 2019 годзе Таджэй стаў першым ямайцам, які выйграў золата чэмпіянату свету ў скачках у даўжыню.
На Гульнях Садружнасці 2018 года ў аўстралійскім Голд-Косце ён заняў чацвёртае месца скокнуўшы на 8,12 м. Яго першая перамога ў брыльянтавай Лігі прыпала на 13 ліпеня 2018 года ў Рабаце. У жніўні таго ж года Таджэй стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату Паўночнай Амерыкі, Цэнтральнай Амерыкі і краін Карыбскага басейна з вынікам 8,24 м.
На Панамерыканскіх гульнях у Ліме, у 2019 годзе, ямайскі атлет стаў сярэбраным прызёрам у спаборніцтвах па скачках у даўжыню. Яго вынік — 8,17 метра. Гэта на 10 сантыметраў менш, чым у пераможцы спаборніцтваў.
28 верасня 2019 года Таджэй у горадзе Доха стаў чэмпіёнам свету ў скачках у даўжыню, паказаўшы ў першай жа спробы фінальных спаборніцтваў свой лепшы вынік за кар’еру — 8,69 метра.
У 2023 годзе на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы Будапешце Таджэй выйграў бронзу ў скачках у даўжыню з вынікам 8,27 метра.