Тадэвуш Айдукевіч

Тадэвуш Айдукевіч
Фатаграфія
аўтапартрэт
Дата нараджэння 1852[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 студзеня 1916(1916-01-09)[3]
Месца смерці
Месца пахавання
Падданства  Аўстра-Венгрыя
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт, пейзаж, батальны жанр
Вучоба Кракаўская акадэмія мастацтваў
Мастацкі кірунак рэалізм
Уплыў Уладзіслаў Лушчкевіч  (польск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тадэвуш Айдукевіч (польск.: Tadeusz Ajdukiewicz; 1852, горад Вялічка Малапольскага ваяводства, Польшча — 9 студзеня 1916, Кракаў) — польскі мастак, стрыечны брат мастака Зыгмунта Айдукевіча.

У 1868—1873 гадах вучыўся ў кракаўскай Акадэміі прыгожых мастацтваў па класе жывапісу ў Уладзіслава Лушчкевіча. Далей працягнуў мастацкую адукацыю ў мюнхенскай і венскай акадэміях мастацтваў, дзе яго выкладчыкамі былі О. Зейц і А. Вагнер. Таксама займаўся ў студыі мастака-баталіста Юзэфа Бранта.

З шматлікіх падарожжаў на Усход вынес каханне да арыентальнага жанру. Працаваў у якасці прыдворнага жывапісца, рабіў партрэты на заказ. Аўтар партрэтаў скульптара Уладзіслава Радзікоўскага, мастака Казіміра Альхімовіча акторак Гелены Маджэеўскай, Гелены Марсэла-Паліньскай, паляўнічага партрэта Канстанціна Браніцкага, конных партрэтаў кайзера Франца Іосіфа I (1885, 1891), кронпрынца Рудольфа (1889), Анджэя Патоцкага (1881).

Таксама вядомы краявіды Татраў.

У 1914 годзе, з пачаткам Першай сусветнай вайны, уступіў у польскія легіёны, якія ўваходзілі ў склад аўстра-венгерскай арміі. Загінуў у баі пад Кракавам 9 студзеня 1916.

Зноскі