Тадэвуш Лер-Сплавінскі

Тадэвуш Лер-Сплавінскі
польск.: Tadeusz Lehr-Spławiński
Дата нараджэння 20 верасня 1891(1891-09-20)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лютага 1965(1965-02-17)[3][1][…] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец
Навуковая сфера мовазнаўства
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Леон Стэрнбах
Вядомыя вучні Tadeusz Milewski[d]
Член у
Узнагароды
афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тадэвуш Лер-Сплавінскі (польск.: Tadeusz Lehr-Spławiński; 20 верасня 1891, г. Кракаў, Польшча — 17 лютага 1965) — польскі мовазнавец-славіст. Акадэмік АН у Кракаве (1928), Польскай АН (1952), многіх замежных навуковых акадэмій.

Скончыў Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве (1913). 3 1919 прафесар Пазнаньскага, з 1922 Львоўскага, у 1929—62 Ягелонскага ўніверсітэтаў. Заснавальнік, першы кіраўнік Аддзялення славяназнаўства і старшыня камітэта славяназнаўства Польскай АН.

Даследаваў дыялектнае расчляненне праславянскай мовы, адносіны сваяцтва славянскіх моў, славянскую акцэнталогію і анамастыку, праблемы этнагенезу і прарадзімы славян. Асноўныя працы: «3 даследаванняў над славянскім акцэнтам» (1917), «Аб праславянскай метатоніі» (1918), «Палабская граматыка» (1929), «Пра паходжанне і прарадзіму славян» (1946), «Польская мова. Паходжанне, узнікненне, развіццё» (1947), «Праблемы групавання славянскіх моў», «Адносіны роднасці рускіх моў» (абедзве 1957) і інш. Аўтар падручнікаў па пытаннях паланістыкі, багемістыкі, царкоўна-славянскай мовы і інш.

Зноскі

  1. а б Tadeusz Lehr-Spławinski // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Brozović D., Ladan T. Tadeusz Lehr-Spławiński // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с.
  3. Лер-Сплавинский Тадеуш // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. а б Лер-Сплавинский Тадеуш // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • Лер-Сплавінскі // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.